Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Асцярожна, галалёд!
Звыш 11 тысяч чалавек з галалёднымі і халадавымі траўмамі звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя.
У Беларусі на перыяд з 26 лістапада 2018 га па 11 студзеня бягучага года ва ўстановы аховы здароўя звярнулася 11 тысяч 729 чалавек з галалёднымі і халадовымі траўмамі.
З іх шпіталізаваны 1 414 чалавек, астатнія атрымалі дапамогу амбулаторна.
За названы перыяд галалёдныя траўмы атрымалі 11 493 чалавекі, халадовую - 236.
За мінулыя суткі зарэгістравана выпадкаў з галалёднымі і халадавымі траўмамі: Гродна - 32, Брэст - 42, Віцебск - 57, Мінская вобласць - 38, Магілёў - 19, Гомель - 32, Мінск - 43. Усяго па рэспубліцы 263 выпадкі.
Як адзначаюць траўматолагі, звароты з нагоды падзенняў на вуліцы рэгіструюцца круглы год, з надыходам галалёду колькасць зваротаў узрастае.
Міністэрства аховы здароўя папярэджвае быць як мага больш уважлівымі і прадбачлівымі на вуліцы.